Ru     En
Главная
Карта сайта
Написать письмо
Экономика Гродненской области
Главная » Новости
Новости
14.09.2022
У СШ №1 г.Ашмяны прайшла бізнес-віктарына “Батл_тап”
У СШ №1 г.Ашмяны прайшла бізнес-віктарына “Батл_тап” Эканамічнае выхаванне – не апошні накірунак у рабоце з маладым пакаленнем. Важна, каб маладыя людзі, якія ў хуткім часе распачнуць дарослае жыццё, арыентаваліся ў пытаннях эканомікі і фінансаў, валодалі элементарнай тэрміналогіяй.

З гэтай нагоды для вучняў 11 класа сярэдняй школы № 1 імя М.М. Гружэўскага была праведзена бізнес-віктарына “Батл_тап”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне прадпрымальніцтва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. З уступным словам да прысутных звярнулася начальнік упраўлення Алена Валько. Яна расказала старшакласнікам пра сутнасць гульні, пазнаёміла з правіламі. Пасля вучням  было прапанавана выбраць карткі таго колеру, які ім падабаецца. У выніку выбару сфарміраваліся каманды. Гульня праходзіла ў некалькі этапаў і закранала шырокае кола тэм. Удзельнікі прыгадалі назвы грашовых адзінак, віды эканамічнай дзейнасці, фінансавыя тэрміны. На выкананне кожнага задання адводзілася некалькі хвілін. З вялікім запалам і цікавасцю адзінаццацікласнікі выконвалі заданні, адказвалі на пытанні. Прыказкі, рэбусы і загадкі дапамагалі ў гульнёвай форме знаёміцца з важнымі рэчамі, разумець неабходныя тэрміны.

У фінале віктарыны сустрэліся  каманды “аранжавых” і “сініх”. Кожная дэманстравала шырокі кругагляд і хуткасць. Аднак перамога дасталася камандзе “аранжавых”.  Балы, набраныя ў ходзе гульні, дапамаглі ўдзельнікам атрымаць прыемныя падарункі: майкі, бейсболкі, каляровыя сумкі.

Алена Валько адзначыла,  што віктарына накіравана на падрыхтоўку старшакласнікаў да дарослага жыцця, далейшую арыентацыю ў грамадстве, а таксама падкрэсліла важнасць паказу сувязі штодзённага жыцця з эканомікай. Спецыялісты ўпраўлення прадпрымальніцтва наведалі вялікую колькасць школ Гродзенскай вобласці, каб дапамагчы будучым выпускнікам зарыентавацца ў жыцці.

 
Все новости